На беларуска-польскай мяжы затрымалі двух «праваднікоў». Іх вінавацяць у супрацы са спецслужбамі РБ
У пачатку тыдня на польскай мяжы ў раёне Міхалова былі затрыманыя двое мужчын — 26-гадовы грамадзянін Малдовы і 26-гадовы грамадзянін Палесцінскай аўтаноміі. Польская памежная служба заяўляе, што яны перапраўлялі мігрантаў праз мяжу і супрацоўнічалі з беларускімі службамі.

Мужчын заўважылі, калі яны праводзілі праз мяжу групу з шасці cірыйцаў. Пры затрыманні яны спрабавалі схаваць свае асобы і прыкінуліся мігрантамі з Іарданіі. Абодвум прад'яўлены абвінавачанні ў арганізацыі нелегальнага перасячэння мяжы.
Паводле reform.news.