На «Белтэлерадыёкампаніі» па-ранейшаму дэфіцыт кадраў. Шукаюць 160 працаўнікоў
Акрамя таго, 18 вакансій мае галоўнае дзяржаўнае папяровае выданне «Беларусь сегодня», адзначае «Еўрарадыё».
Месяцы ідуць, а БТ усё ніяк не знойдзе больш за 160 супрацоўнікаў. Ва ўсялякім выпадку, менавіта столькі вакансій кампанія размясціла ў дзяржаўнай службе занятасці. Шукаюць як топ-менеджараў, так і журналістаў ды іншых супрацоўнікаў. Толькі карэспандэнтаў шукаюць 13 чалавек.
Акрамя
таго, 18 вакансій мае "Беларусь сегодня". Звестак аб вакансіях у
іншых буйных дзаржмедыя няма.