На другім энергаблоку БелАЭС завершана загрузка ў рэактар імітатараў ЦВЗ
На другім энергаблоку БелАЭС завершана загрузка ў рэактар імітатараў цеплавыдзяляльных зборак. Усяго ў актыўную зону рэактара іх загружана 163, паведамляе Мінэнерга.

Фота: Мінэнерга
Імітатары ЦВЗ з'яўляюцца дакладнай копіяй цеплавыдзяляльных зборак, цалкам паўтараючы іх канструкцыю. Яны выкарыстоўваюцца замест штатных ЦВЗ у перыяд пусканаладачных работ для праверкі рэактарнай устаноўкі на адпаведнасць праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.
У цяперашні час на другім энергаблоку працягваюцца работы па зборцы рэактара для наступнай яго падрыхтоўкі да гідраўлічных выпрабаванняў і цыркуляцыйнай прамыўкі сістэм першага контуру.
Апроч таго, паведамляе Мінэнерга, пасля паспяховага завяршэння даследаванняў ксенонавых пераходных працэсаў у рэактарнай ўстаноўцы першы энергаблок БелАЭС 14 сакавіка ўключаны ў сетку.
Рэактарная ўстаноўка выведзена на намінальны ўзровень магутнасці.
У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, да 5 красавіка на першым энергаблоку плануецца правесці выпрабаванні рэактарнай устаноўкі як у стацыянарным рэжыме, так і дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці з разгрузкай энергаблока, у тым ліку да нулявога ўзроўню магутнасці.