Кіраўнікі ўрадаў трох краін супольна заявілі пра неабходнасць падтрымліваць беларускі народ
Пра гэта было абвешчана на перамовах кіраўнікоў краін.

Кіраўнікі ўрадаў Літвы, Латвіі і Эстоніі заявілі пра неабходнасць падтрымліваць беларускі народ не толькі на словах, але і на справе. А таксама захаваць беларускае пытанне прыярытэтам парадку дня Еўрасаюзу – пра гэта было абвешчана ў межах Балтыйскай рады.
У сустрэчы ўзяла ўдзел прэзідэнтка Еўрапейскае камісіі Урсуля фон дэр Ляен.
Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіце заявіла таксама, што ейную краіну не задавальняе ход выканання рэкамендацыяў па выніках стрэс-тэстаў Беларускай АЭС. Яна нагадала пра высновы Еўракамісіі датычна недапушчэння на рынак Еўразвязу энергіі, выпрацаванай на небяспечных электрастанцыях.