На дзіцячым свяце на базе АМАП заўважылі касцюмы студыі «Цілібом». Дырэктар выбачыўся

Па словах студыі, пра тое, для чаго будуць выкарыстаны касцюмы, ім схлусілі.

photo_2020_12_27_14_00_51.jpg

АМАП настолькі карыстаецца "павагай" у грамадстве, што прыстойным людзям даводзіцца выбачацца, калі іх раптам падазраюць хоць у нейкай сувязі з гэтай арганізацыяй. Скандальная гісторыя здарылася ў Мінску. На дзіцячым свяце, якое праводзілася на базе АМАП, заўважылі касцюмы студыі дзіцячага свята "Цілібом". Сацсеткі адрэагавалі хваляй негатыву. Дырэктару студыі давялося выбачацца.
«Увечары мы даведаліся, у якім мерапрыемстве былі задзейнічаны нашы касцюмы. Я афіцыйна заяўляю, што мы ніякага дачынення да арганізацыі і правядзення дадзенага мерапрыемства не маем», — сказаў дырэктар.
Па словах дырэктара, касцюмы папрасіла сяброўка студыі для мерапрыемства ў ВНУ. Што за мерапрыемства плануецца, не было вядома.