На экскурсію да мінскага АМАПа прывезлі дзяцей-сірот
Каб дзеці «атрымалі яркія ўражанні».

На экскурсію да байцоў мінскага АМАПа з Радашковічаў прывезлі некалькі дзясяткаў дзяцей (сірот і тых, каго выключылі з сям'і і змясцілі ў прытулак). Ім амапаўцы далі пасядзець у аўтазаках, а таксама паказалі выставу ўзбраення, на якой былі прадстаўлены пісталеты і гранатамёты. Як сказаў камандзір АМАПа Дзмітрый Балаба, міліцыянты «пастараліся прыкласці ўсе намаганні, каб яны [дзеці-сіроты] «адчулі сябе ў добрай сямейнай атмасферы, атрымалі яркія ўражанні».