СМІ: Фазель плануе паведаміць Лукашэнку пра адмену ЧС па хакеі ў Мінску

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазель плануе наведаць Беларусь, каб паведаміць Лукашэнку аб адмене чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. Пакуль жа ён працягвае лячэнне ад каронавіруса і ў выпадку адмоўнага тэсту і адсутнасці іншых перашкод плануе прыляцець у нашу краіну.

eotcwgjxeaezcds_1000x666.jpeg


Пра гэта піша REFORM.by са спасылкай на інфармацыю швейцарскага выдання Watson.

Фазель хоча наведаць Беларусь, каб «асабіста і як можна мякчэй» паведаміць пра адмену чэмпіянату Лукашэнку, ЧС-2021 ў Беларусі не абмяркоўваецца — ён проста пакуль не пацверджаны афіцыйна, піша выданне. Паводле інфармацыі Watson, вядзецца пошук альтэрнатыў. Найлепшыя магчымасці — у Латвіі (Рыга), Чэхіі (Прага) і Славакіі (Браціслава).

Чэмпіянат свету па хакеі-2021 павінен прайсці ў Мінску і Рызе. Латвія выступае супраць правядзення турніру ў Беларусі. IIHF пакуль не прымала рашэнне аб пераносе чэмпіянату. Кіраўнік арганізацыі Рэнэ Фазель павінен быў наведаць Мінск, каб ацаніць сітуацыю на месцы, але не змог гэтага зрабіць праз заражэнне каронавірусам. Фазель заяўляў, што настроены правесці турнір у Мінску.

86 кангрэсменаў ЗША і членаў парламентаў еўрапейскіх краін падпісаліся пад адкрытым лістом кіраўніку IIHF з просьбай не праводзіць чэмпіянат у Беларусі.

Чакаецца, што федэрацыя прыме рашэнне ў студзені.