У Мінску прайшоў святочны забег Дзядоў Маразоў, які скончыўся затрыманнямі
Затрыманні адбыліся нават пры адсутнасці сцягоў і іншай сімволікі.

Навагодняя прабежка Дзядоў Маразоў з раздачай цукерак дзецям па шляху прайшла ў мінскай Серабранцы. Як паведамляюць чытачы, на гэтую добрую прабежку, без палітычных лозунгаў і сцягоў, прыехалі 4 бусы сілавікоў: быў разгон і хапун у раёне вуліц Васняцова і Райніса. Паведамляюць пра затрыманне прынамсі 2 удзельніц прабежкі.