На Камароўку прывезлі скульптуру каровы, якая выклікала шмат спрэчак
На Камароўскім рынку ў Мінску рыхтуюцца ўстанавіць новы помнік карове-карміцельцы.
Першае фота яшчэ не ўстаноўленай бронзавай скульптуры з'явілася ў суполцы Камароўскага рынка ў фэйсбуку.
Аўтар скульптуры — сябра Беларускага саюза мастакоў, вядомы скульптар Мікалай Байрачны.
Паводле аўтараў ідэі помніка, карова з'яўляецца сімвалам здароўя і дабрабыту.
Выданне «Наша Ніва» публікавала дакумент, у якім патрабавалася «забяспечыць фінансавыя сродкі на помнік карове згодна з загадам кіраўніка краіны». Гаворка ішла пра суму 275 тысяч рублёў, што па курсе трохі меней за 130 тысяч долараў.