На Камароўку ў Мінску прыехаў аўтазак — фотафакт
Пра гэта паведамляецца ў тэлеграме.
![photo_2020_09_19_14_16_40.jpg photo_2020_09_19_14_16_40.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_19_14_16_40.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
19 верасня запланаваны чарговы жаночы марш. У якасці кропкі збора быў анансаваны Камароўскі рынак. Цяпер там знаходзіцца аўтазак.
Тыдзень таму жанчыны збіраліся на пачатак акцыі на плошчы Свабоды. Акцыя адбылася, але ёй папярэднічаў жорсткі "хапун".