У Мінску адбываецца чарговая жаночая акцыя — Бліскучы марш (фота, дапаўняецца)
Жанчыны збіраюцца ў цэнтры горада.

19 верасня ў Мінску адбываецца Бліскучы марш - традыцыйны жаночы суботні марш. Удзельніц заклікалі быць у бліскучай вопратцы і выкарыстоўваць бліскучыя аксэсуары.
Жанчыны і аўтазакі збіраюцца ў цэнтры Мінска.
На Камароўцы перад традыцыйным жаночым маршам міліцыянты праверылі дакумэнты ва ўсіх журналістаў. Папярэдзілі, каб трымаліся за 50 мэтраў ад падзеяў.
17:50 Людзі разыходзяцца з Сурганава. Тыя, хто застаўся, развітваюцца "да наступнай суботы".
Бусы з'ехалі пасля таго, як людзі ў зялёным абшукалі кафэ "Васількі". Кажуць відавочцы, што з яго таксама затрымалі аднаго хлопца.
17:40 Сілавікі вярнуліся на скрыжаванне вуліц Сурганава і Якуба Коласа, працягваюцца затрыманні. Таксама невядомыя ў балаклавах забараняюць заходзіць у кавярні, дзе крыху раней схаваліся пратэстоўцы. Затрыманы журналіст у сіняй камізэльцы з надпісам "Прэса". Падобна да таго, што пры затрыманні яму разбілі нос.

17:20 На вуліцы Сурганава насупраць месца, дзе быў разагнаны Жаночы Марш, стаіць ланцуг салідарнасьці. У ім каля 100 чалавек з бел-чырвона-белымі сьцягамі.
17:10 Некаторых жанычын не затрымалі, бо не хапіла месца ў аўтазаку.
Ля "Айсберга" затрымалі не менш за 200 чалавек.





17:00 Ніну Багінскую адпусцілі.

Над месцам разгону «жаночага маршу» ў Менску зьявіўся дрон зь вялікім бел-чырвона-белым сьцягам.
Жанчыны спыталі, што б рабілі амапаўцы, калі б іх дочак затрымлівалі. Сілавік адказаў, што яны сюды не выйдуць, бо жывуць за беларускія грошы, а не за польскія злотыя.
Жанчыны спыталі: Вы што, БТ толькі глядзіце? Чалавек у чорным адказаў: Канечне, не тое што вы, глядзіце 22-гадовага.
17:00 Жанчына, якая ляжала на ходніках, ачуняла і сышла разам са сваёй сястрой. Прыехала хуткая дапамога. Яшчэ адна жанчына ляжыць на траве, да яе накіраваліся лекары. Як мінімум дзвюх жанчын забрала хуткая дапамога.
16:50 Сілавікі кажуць, што выклікалі хуткую дапамогу жанчыне, якая страціла прытомнасьць. Да іх падбегла жанчына, якая крычыць, што гэта яе сястра і ў яе эпілепсія. Яна просіць, каб ёй аддалі сястру, але сілавікі яе не падпускаюць. Затрыманняў на Жаночым маршы так шмат, што да аўтазака ўтварылася чарга.



16:40 Пляцоўка перад «Айсбергам» фактычна зачышчаная сілавікамі. Затрымалі Ніну Багінскую.


16:30 Невядомыя «зялёныя чалавечкі» без апазнавальных знакаў ня толькі ўдзельнічалі ў спробе затрыманьня, але і здымалі людзей на камэры, падобныя да тых, што выкарыстоўваюць «людзі ў цывільным»

Удзельніцы «жаночага маршу» тым часам рухаюцца па вуліцы Сурганава. Яны заўважылі аўтазакі на суседняй вуліцы і ўтварылі счэпкі. аля «Айсбэрга» на скрыжаваньні Сурганава і Якуба Коласа ў Менску пачаліся затрыманьні. Шмат сілавікоў у балаклавах, яны абкружылі групу ўдзельніц маршу.

16:15 Жаночы марш вітала калона байкераў пад бел-чырвона-белымі сцягамі.


16:00 Калёна скандуе «Дзякуй журналістам». Затрыманьняў няма, «жаночы марш» праходзіць паўз плошчу Бангалёр

15:40 Журналістка, па ўсёй верагоднасці, Раша тудэй, якая працуе на БТ, спрабавала справакаваць дэманстрантак на скрыжаванні Куйбышава і Харужай, чаплялася да жанчын, цягнула адну з іх, тузала. Дарэчы, яна са сваім аператарам не былі абазначаныя камізэлькамі Прэса ці бэджамі. Прыкладна 2000 дэманстрантак скіраваліся па Харужай да Багдановіча.




15:20 Марш рушыў у бок вуліцы Багдановіча. Жанчыны скандуюць "Верым! Можам! Пераможам!"




Побач з Камароўскім рынкам, дзе збіраюцца ўдзельніцы Жаночага марша, пачынаюцца спрэчкі паміж прыхільніцамі і праціўніцамі Аляксандра Лукашэнкі.
Першыя лічаць, што збірацца на "несанкцыянаваныя" мерапрыемствы нельга. Другія абураюцца парадкамі, заведзенымі ў Беларусі. Ніна Багінская з БЧБ-сцягам таксама ўжо тут.