На Карла Маркса ў Мінску жорстка затрымлівалі пратэстуючых студэнтаў

На вуліцы Карла Маркса жорстка затрымлівалі пратэстуючых студэнтаў з калоны БДУ, паведамляе «Еўрарадыё».

Затрыманне студэнтаў. Скрыншот з відэа

Затрыманне студэнтаў. Скрыншот з відэа

Маладыя людзі спрабавалі схавацца ад сілавікоў на летняй тэрасе аднаго з рэстаранаў, але іх брутальна выцягвалі з тэрыторыі установы. Як паведамляе TUT.by, у мікрааўтобусы без нумароў запіхвалі толькі хлопцаў.

Акцыі студэнтаў 5 верасня праходзяць у розных частках Мінска. Яны пачаліся 1 верасня, калі навучэнцы ВНУ прайшлі маршам па цэнтры сталіцы. Учора супрацоўнікі МУС уварваліся ўнутр МДЛУ і пачалі здзяйсняць хаатычныя затрымання студэнтаў.