На літоўскай мяжы затрымалі караван машын з беларускімі цыгарэтамі
10 чэрвеня літоўскія мытнікі на працягу гадзіны затрымалі шэсць легкавых аўтамабіляў, якія везлі ў схованках беларускія цыгарэты.
Машыны перасякалі беларуска-літоўскую мяжу праз пункт
пропуску «Райгардас». Цыгарэты знайшлі ў паліўных баках, газавых балонах, у
схованках пад бамперамі, пярэднімі і заднімі крыламі, парогамі, ашалёўкай.
Кантрабандны груз і машыны затрымалі. Літоўскія мытнікі
адзначаюць, што кантрабандысты спецыяльна выкарыстоўвалі старыя танныя
аўтамабілі на выпадак іх канфіскацыі.
Паводле reform.by.