Балтыйскія дзяржавы будуць наступнай мішэнню?
Вайна Расіі з Украінай можа працягнуцца да двух гадоў, а пераход Расіі да дэмакратыі і аднаўленне стасункаў з іншымі краінамі можа заняць дзясятак гадоў. З такім меркаваннем выступіў расійскі экс-прэм'ер Міхаіл Касьянаў, паведамляе euronews.com.
«Вядома, павінен быць працэс "дэпуцінізацыі" таксама праведзены. І таму спатрэбіцца гадоў дзесяць, каб правесці гэта і стварыць, умацаваць элементы даверу з цывілізаваным светам, перш за ўсё з краінамі Еўрапейскага саюза, якія з'яўляюцца нашымі традыцыйнымі партнёрамі і суседзямі».
Міхаіл Касьянаў таксама сказаў: ён, як і многія, не верыў, што вайна сапраўды пачнецца. Але цяпер, па яго думку, Уладзімір Пуцін страціў сувязь з палітычнай рэальнасцю.
«Я думаю, што балтыйскія дзяржавы будуць наступнай мішэнню, калі падзе Украіна. Дасягненне сістэмы — пры заахвочванні Пуціна як кіраўніка дзяржавы, гэтая сістэма зарабілася яшчэ больш цынічнай, больш жорсткай нават у параўнанні з апошнім перыядам Савецкага Саюза. Так, гэта фактычна "КДБ-шная" сістэма, заснаваная на поўным беззаконні і беспакаранасці».
Нагадакм, Міхаіл Касьянаў быў першым прэм'ер-міністрам пры Пуціне, займаў гэтую пасаду з 2000-га па 2004 год. Паступова яго адносіны з прэзідэнтам заўважна пагоршыліся, і пасля адстаўкі Касьянаў перайшоў у апазіцыю. У пачатку чэрвеня 2022-га Касьянаў пакінуў Расію — бо баяўся за жыццё і свабоду.