На Магілёўшчыне ліквідуюць незаконнае ўзброенае фармаванне
Аперацыя праводзіцца ў рамках сумеснага вучэння КДБ, МУС, МНС і іншых дзяржаўных органаў.
![1_32_1.jpg 1_32_1.jpg](/img/v1/images/1_32_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
warfiles.ru
З 4 па 7 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці праходзяць вучэнні па праверцы гатоўнасці дзяржаўных органаў да рэагавання і ўзаемадзеянні па ліквідацыі ўмоўнага незаконнага ўзброенага фармавання, паведамляе прэс-служба КДБ.
У мерапрыемствах прымаюць удзел падраздзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Узброеных сіл, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў.
Сцэнаром вучэнняў прадугледжана задзейнічанне ваеннай тэхнікі.
Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі да забеспячэння бяспекі II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе.