На Мінскім падшыпнікавым заводзе адбыўся пажар
Паведамленне аб загаранні ў тэрмічным цэху на тэрыторыі завода паступіла ратавальнікам 12 кастрычніка 2021 года ў 22.27. На месца аператыўна выехалі падраздзяленні МНС.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, па знешніх прыкметах назіралася адкрытае гарэнне даху тэрмічнага цэха прадпрыемства.
Высветлілася, што ў цэху адбылося загаранне драўляных элементаў, уцяпляльніка, а таксама пакрыцця даху светлавога ліхтара на плошчы 70 кв.м.
Яшчэ да прыбыцця работнікаў МНС 20 рабочых прадпрыемства самастойна пакінулі цэх. Ніхто не пацярпеў. У 23.05 пажар быў ліквідаваны.
Тэхналагічны працэс цэха і завода не парушаны.
Прычына здарэння высвятляецца, разгляданая версія — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.
Фота: МНС
Паводле minsk.mchs.gov.by