На Падляшшы адкрыўся мемарыял памяці габрэяў з Белавежы

10 жніўня 1941 года нацысты непадалёк ад Белавежы расстралялі 77 габрэяў — мужчын і падлеткаў, якія пражывалі ў гэтай пушчанскай мясцовасці. Астатнія былі вывезены з Белавежы ў гета.  



dsc_6054.jpg

Намаганнямі Кацярыны Вінярскай з Адукацыйнага фонду імя Яцка Куроня на гэтым месцы з’явіўся мемарыял, ды ўпершыню пасля доўгіх гадоў афіцыйна была ўзгаданая памяць белавежскіх габрэяў.

На гэтым месцы ў час Другой сусветнай вайны загінула 486 чалавек рознай нацыянальнасці і веравызнання, кажа Кацярына Вінярска:

— Гінулі тут беларусы, палякі, праваслаўныя, католікі, а таксама габрэі. Тут ёсць помнікі, якім шмат год, але не было ў іх сімвалу, які б датычыўся габрэйскай супольнасці. Таму мы вырашылі дадаць гэты элемент. Займаючыся гісторыяй габрэяў Белавежы, я зразумела, што ёсць больш людзей, якія хочуць гэтую гісторыю памятаць, распавядаць яе, адчуваюць, што яна частка Белавежы.  




Ушанаваць памяць загінулых прыехалі нашчадкі белавежскіх габрэяў з Ізраіля і ЗША.
www.racyja.com