На памежных АЗС збіраюцца прадаваць дарагі дызель — па 3,58 рубля
Цяпер дызельнае паліва ў Беларусі каштуе не больш за 2,34 рубля.
2,34 рубля за літр дызельнага паліва — гэта максімальны кошт, які ўсталёўвае "Белнафтахім". Сеткі АЗС могуць прадаваць танней (напрыклад, падчас акцый), але гэта здараецца рэдка. А вось каб было даражэй — такое раней было складана ўявіць, піша onliner.by. Аднак сёння на некаторых станцыях з'явілася абвестка: з 19 траўня будуць прадаваць ДТ па 3,58 рубля. Гэта яе?
Журналісты onliner.by пачалі супастаўляць факты з навін апошняга месяца. Нядаўна працягнулі бязвіз — аж да канца года. Вядома, што замежнікі едуць у тым ліку за палівам: у Берарусі яно таннейшае. Таксама ўспомнім, што Беларусь увяла забарону на ўезд грузавых транспартных сродкаў (ТС), зарэгістраваных у Еўрасаюзе. Было вызначана некалькі месцаў, куды дазволена рухацца такім грузавікам для перацэпкі. Усе яны знаходзяцца ў памежжы. І вось заканамернае развіццё падзей — кошты на дызель на АЗС у памежжы падвысяць. Спецыяльна для прыезджых.
Вось доказы:
У паперы гаворыцца аб нейкім ДТ-Л-К5 ECO. Відавочна, гаворка пра паліва з адмысловымі дадаткамі. Заяўляюць прама: гэта паліва прызначанае для вялікагрузнага транспарту рэзідэнтаў ЕС. Кіроўцам, якія звыкліся да ўнутраных коштаў, прапануюць адправіцца на іншую запраўку. Цэны ўступаюць у сілу на некаторых станцыях з 19 траўня.
І гэта не адзінкавая абвестка. Падобны дакумент выявілі і жыхары Брэста на АЗС-10 (непадалёк ад пункта пропуску "Казловічы", выезд з горада).
У першай абвестцы ёсць спасылка на пастанову Саўміна №276. У ёй сапраўды згадваецца пытанне паліва: "Устанавіць, што на некаторых АЗС пры ажыццяўленні рознічнага гандлю нафтапрадуктамі спажыўцам рэалізуюцца аўтамабільныя бензіны ўсіх марак, а таксама дызельнае паліва выключна маркі ДТ-Л-К5, гатунак С, ЕСО, або ДТ-З-К5, гатунак F, ECO, або ДТ-З-К5, клас 0, ECO, або ДТ-З-К5, клас 2, ЕСО вытворчасці ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" або ААТ "Нафтан".
У дакуменце можна знайсці і пералік АЗС. Эканомным дызелістам варта аб'язджаць іх: заправіць стандартны бак у 40 літраў абыдзецца ў крыху больш за 143 рублёў.
3,58 беларускага
рубля — гэта па актуальным на дзень публікацыі ўнутраным курсе 1,4 долара. У
Літве літр дызеля каштуе $1,889, у Польшчы — 1,67, у Латвіі — 1,999, у Чэхіі —
1,951, у Нямеччыне — 2,171 (усе звесткі паводле стану на 9 траўня).