На поўдні Гомельскай вобласці забаранілі наведваць лясы
У Беларусі дзейнічаюць забароны на наведванне лясоў у 12 раёнах краіны. У асноўным уведзеныя забароны на поўдні Гомельскай вобласці.
На Гомельшчыне забаронена наведваць лясы ў Гомельскім, Лоеўскім, Брагінскім, Нараўлянскім, Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах. Абмежаванні на наведвання дзейнічаюць у Рэчыцкім, Хойніцкім, Ельскім і Лельчыцкім раёнах, піша REFORM.by.
У Столінскім раёне Брэсцкай вобласці наведвання абмежаваныя ў Столінскім раёне.
У Гродзенскай вобласці абмежаванні дзейнічаюць на наведванне лясоў у Гродзенскім раёне
Большая частка забаронаў і абмежаванняў цяпер дзейнічае ў памежных з Украінай раёнах.
Звычайна забарона на наведванне лясоў уводзіцца ў гарачае сухое надвор'е, каб пазбегнуць лясных пажараў. Але цяпер, паводле звестак сэрвісу pogoda.by, У Гомелі ў асноўным воблачна з кароткачасовымі ападкамі.
Затое на мяжы з Украінай базуюцца расійскія войскі…