На рамонт магілёўскага касцёла за два дні сабралі больш за 6000 рублёў
За два дні на рамонт магілёўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі паступілі ахвяраванні на 6 280 рублёў.
![urahan_katedra_833x400.jpg urahan_katedra_833x400.jpg](/img/v1/images/urahan_katedra_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Такую лічбу сайту catholic.by назваў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
«Заўтра, 18 студзеня, мы сваімі ўласнымі сіламі будзем забяспечваць дах магілёўскай катэдры ад снегу, часова накрываючы яго ДСП і рубероідам», — удакладніў ён. Яшэўскі таксама падзякаваў парафіі ў Будславе за дапамогу. Выказаў ён падзяку і экспертам-альпіністам, якія могуць працаваць на вышыні, за хуткі пачатак прац.
Магілёўскі касцёл стаў ахвярай ураганнага ветру, які абрынуўся 14 студзеня на ўсход Беларусі. Вецер моцна пашкодзіў дах касцёла.