На станцыі метро Кунцаўшчына сёння ўначы правядуць вучэнні МНС
Да станцыі метро «Кунцаўшчына» ў ноч на 15 траўня будзе прыбываць тэхніка МНС. На станцыі збіраюцца правесці планавыя заняткі.
![kuncauszczyna_0070_1.jpg kuncauszczyna_0070_1.jpg](/img/v1/images/kuncauszczyna_0070_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На мінскай станцыі
метро «Кунцаўшчына» ў ноч на 15 траўня з
1:00 да 4:30 будуць праводзіцца планавыя сумесныя заняткі МНС і Мінскага
метрапалітэна.
Да станцыі метро будзе прыбываць розная пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка. Пра гэта, паведаміла агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на інфармацыю прэс-службе Мінскага метрапалітэна.
Метрапалітэн абяцае, што на працу метро правядзенне заняткаў не паўплывае: 14 і 15 траўня станцыя метро «Кунцаўшчына» будзе працаваць у штатным рэжыме.