На трасе М1 грузавую машыну здзьмула ветрам у кювет
Днём 13 лютага пад Оршай грузавік з-за моцнага ветру вылецеў у кювет, паведамілі ў прэс-службе МУС.
Здарэнне адбылося на 551-м кіламетры трасы М1 Брэст —
Мінск — мяжа РФ, адзначае TUT.BY. Экіпаж ДАІ заўважыў, што ў кювеце знаходзіцца грузавая машына з
уключанай аварыйнай сігналізацыяй. Пад'ехаўшы да кіроўцы, інспектары
даведаліся, што аўтамабіль знесла з дарогі парывістым ветрам.
Супрацоўнікі ДАІ звязаліся з дарожнай арганізацыяй, а тыя
выцягнулі грузавік.
З-за складаных пагодных і дарожных умоў сёння адбылося яшчэ
некалькі аварый. Напрыклад, раніцай на трасе М5 Мінск — Гомель жанчына-вадзіцель
Citroen не справілася з кіраваннем аўтамабіля і ўрэзалася ў агароджу.
А днём на 283-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ кіроўца Nissan не справіўся з кіраваннем, у выніку чаго аўтамабіль пайшоў юзам і урэзаўся ў агароджу і спадарожную Skoda.
Паводле
звестак ДАІ, на гэтым тыдні на дарогах краіны адбылося 2439 дробных
аварый (без пацярпелых), а таксама 29 уліковых ДТЗ, у якіх тры чалавекі
загінулі і 30 атрымалі траўмы.