«А снег не ведаў і падаў». На трасе Мінск — Магілёў маршрутку выкопвалі з гурбы экскаватарам
На трасе Мінск — Магілёў праз практычна нулявую бачнасць і заснежаныя дарогі ў сугроб уляцела маршрутка. Ніхто не пацярпеў, але выкопваць яе давялося з дапамогай спецтэхнікі.
![1_388.jpg 1_388.jpg](/img/v1/images/1_388.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Маршрутка ўляцела ў сугроб. Раскопкі і штурханне не
дапамагло. Вялікагруз, які ехаў міма, таксама сеў, бо быў пусты. Сталі
адкопваць і яго — не дапамагло. Прыехала дапамагчы фура — таксама не
справілася. Нарэшце з боку Магілёва прыехаў экскаватар, адкапаў і
выцягнуў», — апісваюць відавочцы.
Сітуацыя на дарогах у Беларусі 13 лютага застаецца цяжкай, падкрэслівае «Еўрарадыё». У
многіх раёнах краіны працягваецца мяцеліца, якая пачалася некалькі дзён таму.
Па паўднёвым усходзе ідзе моцны снег. Дарогі занесеныя, камунальнікі не
паспяваюць іх расчышчаць. Усё гэта варта ўлічыць пры складанні планаў на
бліжэйшыя дні.
![2_356.jpg 2_356.jpg](/img/v1/images/2_356.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![3_326.jpg 3_326.jpg](/img/v1/images/3_326.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)