Снежны апакаліпсіс у Магілёве паралізаваў рух транспарту ў некаторых месцах
Людзям даводзіцца самім штурхаць грамадскі транспарт.
Снежны апакаліпсіс у Магілёве паралізаваў рух транспарту ў некаторых месцах.
Вось, напрыклад, плошча Арджанікідзэ. Тут людзі штурхалі аўтобус-гармошку, які захрас у снежнай кашы. За ім – маршруткі ды іншыя аўтобусы, якія ў выніку ўтварылі затор.
Гэтае месца – галоўны транспартавы вузел гораду, праз яго празджае больш за 50 % усіх маршрутаў. І дарогі тут не пачысцілі.