На трох палітвязняў са Жлобіна завялі новую крымінальную справу

Супраць жлобінцаў Віктара Шмігельскага, Андрэя Шаўчука і Іллі Патрушава, асуджаных раней за жнівеньскія падзеі, распачалі новую крымінальную справу за «здзек над дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь» (арт. 370 КК), піша тэлеграм-канал prisoners_spring96.

photo_2021_08_06_15_11_00.jpg


Па версіі следства, некалькі жлобінцаў у верасні знялі чырвона-зялёны сцяг з будынку пошты. Пры гэтым, як стала вядома праваабаронцам, Андрэя Шаўчука нават не было тады ў тым месцы. Па гэтай справе ў Жлобіне на допыты выклікалі яшчэ трох жыхароў.
Трох палітвязняў 22 сакавіка асудзілі  да 2,5 гадоў паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: 342 і 364. Іх абвінавацілі ў тым, што 10 жніўня яны сталі ў счэпку і разам з іншымі нанеслі ўдары па шчытах супрацоўнікаў міліцыі, а таксама кінулі камяні ў іх бок. На судзе высвятлілася, што палітвязняў збівалі і прымусілі даць на відэа неабходныя паказанні.
Падтрымаць палітвязняў са Жлобіна лістамі салідарнасці можна па адрасе: СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А