Алесь Пушкін сустракае дзень нараджэння ў турме
6 жніўня вядомаму беларускаму мастаку і палітвязню Алесю Пушкіну спаўняецца 56 гадоў.
![124934833_3475128442523851_8393237645404660404_n.jpg 124934833_3475128442523851_8393237645404660404_n.jpg](/img/v1/images/124934833_3475128442523851_8393237645404660404_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Свой дзень нараджэння творца сустракае за кратамі. У турме арыштаваны мастак знаходзіцца ўжо больш 4 месяцаў. Ён сядзеў у Гродна, потым у Мінску, а цяпер — у Жодзіне. Мастак Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў.
Алесь Пушкін — фігурант крымінальнай справы, якую пачала гродзенская пракуратура па ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варажнечы). Паводле пракуратуры, «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» на выставе ў Гродна.
Алесь Пушкін сябе вінаватым не прызнае, ён перакананы, што займаўся выключна культурнай дзейнасцю.
![Палітвязень Алесь Пушкін: малюю жулікаў, бандытаў, наркаманаў і раздаю Палітвязень Алесь Пушкін: малюю жулікаў, бандытаў, наркаманаў і раздаю](/img/v1/images/dsc_2569.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Дасылаць лісты мастаку
трэба на адрас: 222163, г. Жодзіна, вуліца Савецкая, 22А, следчая турма
№8. Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу.
Паводле www.racyja.com