На волю выйшаў яшчэ адзін фігурант «справы «Прэс-клуба» Дзяніс Сакалоўскі
Выйшаў Дзяніс Сакалоўскі, былы аператар БТ, затрыманы па «справе "Прэс-клуба"», паведамляе «Радыё Свабода».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Пра гэта стала вядома ад сям'і журналіста.
Ён, як і Ксенія Луцкіна, звольніўся з «Белтэлерадыёкампаніі», дзе прапрацаваў больш за 10 гадоў, неўзабаве пасля выбараў 2020 года. Сакалоўскага таксама затрымалі 22 снежня 2020-га і абвінавацілі ва ўхіленні ад сплаты падаткаў.
Такім чынам, па «справе "Прэс-клуба"» за кратамі застаецца толькі Ксенія Луцкіна, якая адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні.