На ЖК «Каскад» складзеныя пратаколы са штрафамі на некалькі тысяч долараў
Пра гэта паведамляюць тэлеграм-каналы.
![photo_2020_09_12_14_53_18.jpg photo_2020_09_12_14_53_18.jpg](/img/v1/images/photo_2020_09_12_14_53_18.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На ЖК "Каскад" складзеныя пратаколы са штрафамі на 800 базавых велічыняў. Гэта каля 8 тысяч долараў.
Ужо некалькі тыдняў на "Каскадзе" ідзе супраціў жыхароў з гарадскімі ўладамі. У комплекс ужо некалькі разоў прыязджалі машыны МНС. Таксама прамысловыя альпіністы спускаліся на трасах, каб зрэзаць трос. Потым прыязджалі аўтазакі. І былі нават затрыманні.
Жыхары думаюць, што з гэтым рабіць. Але спыняцца не збіраюцца. Сёння там з'явіліся перафарбаваныя лавачкі, сметніцы і ліхтары.