Міністр спорту распарадзіўся звольніць спартсменаў, якія патрабуюць перамен
«Сістэма, пабудаваная на страху, дае відавочны збой. Шэраг кіраўнікоў аказвае супраціў, патрабуючы пісьмовага распараджэнне, а не вуснага. Ім таксама пагражаюць звальненнем. Ні адзін чалавек свой подпіс не адклікаў. Спартсмены гатовыя ісці і дзейнічаць да канца!» — перадае словы спартсменаў «Еўрарадыё»
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці заявіў, што міністр спорту Сяргей Кавальчук асабіста дае распараджэння звольніць спартсменаў і супрацоўнікаў, якія паставілі свой подпіс пад зваротам да ўладаў:
"Як нам паведамілі з розных крыніц, міністр спорту Сяргей Кавальчук асабіста дае распараджэння кіраўнікам клубаў і арганізацый звольніць спартсменаў і супрацоўнікаў, якія паставілі свой подпіс пад зваротам", — гаворыцца ў посце Свабоднага аб'яднання спартсменаў у Instagram.
"Але сістэма, пабудаваная на страху, дае відавочны збой. Шэраг кіраўнікоў аказвае супраціў, патрабуючы пісьмовага распараджэнне, а не вуснага. Ім таксама пагражаюць звальненнем. Ні адзін чалавек свой подпіс не адклікаў. Спартсмены гатовыя ісці і дзейнічаць да канца! "
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці гатовы падтрымаць кожнага, хто пацерпіць у выніку дзеянняў з боку міністэрства спорту
У сярэдзіне жніўня больш за 500 спартсменаў зьвярнуліся з адкрытым лістом да ўладаў Беларусі. У ім яны патрабавалі:
1. Прызнаць выбары прэзідэнта 9 жніўня 2020 года несапраўднымі і правесці паўторныя выбары
2. Вызваліць усіх грамадзян, затрыманых падчас дэманстрацый, якія не маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці.
3. Вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных.
4. Спыніць супрацьпраўную дзейнасць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і правесці праверкі законнасці іх дзеянняў, пачынаючы з моманту збору подпісаў для вылучэння ў кандыдаты ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
5. Выявіць і пакараць вінаватых у збіцці і зверскіх здзеках над грамадзянамі, затрыманымі падчас мірных дэманстрацый. Кіраўнікі сілавых структур, адказных за гвалт, павінны падаць у адстаўку.
6. Аказаць паўнавартасную медыцынскую, псіхалагічную, прававую і матэрыяльную дапамогу ўсім пацярпелым ад неправамерных дзеянняў прадстаўнікоў сілавых структур.