На журналіста Андрэя Кузнечыка завялі крымінальную справу

Андрэя Кузнечыка не выпусцілі з-пад варты і амаль праз месяц арышту ў турме на Акрэсціна. Яго сваякам паведамілі, што на Андрэя завялі крымінальную справу, піша «Свабода».

kuznieczyk_1512.jpg

Праўда, ім не паведамляюць, паводле якога артыкулу завялі крымінальную справу. Сваякам таксама паведамілі, што чакаецца перавод Андрэя Кузнечыка ў мінскае СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Андрэя Кузнечыка затрымалі 25 лістапада, на наступны дзень яго асудзілі на 10 сутак, аднак 5 снежня на волю не выйшаў, зноў атрымаўшы 10 сутак. Але і 15 снежня яго не вызвалілі і зноў прысудзілі 10 дзён арышту.

Віны паводле адміністрацыйных артыкулаў фрылансер Радыё Свабода не прызнаў, перадач для яго не бралі.

22 снежня Беларуская асацыяцыя журналістаў запатрабавала ад уладаў органаў неадкладна даць інфармацыю пра тое, дзе і ў сувязі з якой справай утрымліваюць журналіста.