На Акрэсціна чарга з аўтазакаў

 Аўтазакі з людзьмі стаяць на Акрэсціна. Людзі чакаюць вырашаннэя свайго лёсу. Дзяўчына з аўтазаку распавядае, што машына ўжо доўга стаіць, у ёй знаходзіцца каля трыццаці чалавек.
Гавораць, што перад гатай машынаю ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна чарга з некалькіх аўтазакаў. 



 Аўтазакі з людзьмі стаяць на Акрэсціна. Людзі чакаюць вырашаннэя свайго лёсу. Дзяўчына з аўтазаку распавядае, што машына ўжо доўга стаіць, у ёй знаходзіцца каля трыццаці чалавек. Гавораць, што перад гатай машынаю ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на Акрэсціна чарга з некалькіх аўтазакаў. 

“Біць не білі, проста пачалі шчаміць каля дому ўраду. Там кусты, няроўна, то я баялася, каб толькі шыю сабе не зламаць. Але былі збітыя, можа, яны падалі, і іх ужо тады збівалі, — расказвае пра абставіны затрымання Алена Януковіч. — Цягалі нас, штурхалі каля Дома ўраду, мы доўга стаялі з паднятымі рукамі. Пасля падагналі аўтазакі і пачалі нас туды заганяць.
Дзяўчына расказала, што ў аўтазаку з ёй знаходзяцца Шаруба Ганна, Кавалёў Сяргей, Дайняк Ганна. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: