На чырвонай дарожцы "Лістапада" беларускія актрысы ззялі ў сукенках ад Дэні Дзюрана
1 лістапада перад цырымоніяй адкрыцця XX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" госці кінафоруму прайшлі па чырвонай дарожцы, якую сёлета арганізатары наладзілі прама ў Палацы рэспублікі, а не перад ім.
У холе адбыўся модны паказ, а таксама тэатралізаванае прадстаўленне ў стылі 1920–1930-х гадоў. Тут жа адкрыліся некалькі экспазіцый, прысвечаных 85-годдзю кінастудыі "Беларусьфільм", 40-годзю беларускай анімацыі і 70-годдзю рэжысёра Міхаіла Пташука. Прамую трансляцыю ўрачыстай часткі вялі здымачныя групы Белтэлерадыёкампаніі.
На чырвонай дарожцы "Лістапада" ззялі ў сукенках ручной працы ад французскага мадэльера Дэні Дзюрана беларускія актрысы Паліна Сыркіна, Ганна Палупанава, Яўгенія Жуковіч,
Аляксандра Балышава, Алеся Самахавец.
Таксама гледачы ўбачылі рэжысёраў і артыстаў: Кіру Муратаву, Галіну Данэлія, Валерыю Арланаву, Веру Палякову, Расціслава Янкоўскага, Мікалая Бурляева, Аляксандра Яфрэмава, Анатоля Коценева,
Алену Дуброўскую, Святлану Бароўскую і многіх іншых прадстаўнікоў кінематографа.
Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН