На гомельскім "Металапалімеры" рабочым не выплачваюць заробкі

На гомельскім РУП "СКТБ Металапалімер" ужо некалькі дзён запар затрымліваюць выплату заробку як працоўным, так і інжынерам. Пра гэта паведамляюць сябры БХД, якія працуюць на заводзе.



thumbnail_1351063257.jpg

На гэты конт кіраўніцтва не зрабіла пакуль ніякіх заяў. Дагэтуль затрымкі выплаты заробкаў здараліся толькі ў адносінах да інжынерна-тэхнічных супрацоўнікаў. Бягучая ж затрымка датычыцца ўсіх супрацоўнікаў.
 
На сённяшні дзень працоўным дакладна не паведамілі, калі будуць выплачаны грошы за верасень.
 

Андрэй Гамяльчанін для BCHD.INFO