На конкурсе «Міс свету 2014» беларуска не ўвайшла ў топ-25

Конкурс «Міс свету 2014» выйграла прадстаўніца ПАР Ролен Штраўс, прадстаўніца Беларусі Вікторыя Мігановіч не ўвайшла ў спіс 25 найлепшых удзельніц конкурсу.



Фінал конкурсу «Міс свету 2014» адбыўся 14 снежня ў Лондане. У ім бралі ўдзел 122 дзяўчыны.
У тройку найлепшых увайшлі таксама венгерка Эльдзіна Кульцар, якая атрымала тытул першай віцэ-міс, і амерыканка Элізабэт Сафра — другая віцэ-міс.
22-гадовая Вікторыя Мігановіч родам з вёскі Ракаўца Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Уладальніца тытула «Міс Беларусь 2014». У цяперашні час жыве ў Расіі, вучыцца на першым курсе Маскоўскага новага юрыдычнага інстытута.
БелаПАН