На Пастаўшчыне ўшанавалі памяць Язафата Кунцэвіча

У Канстанцінаве пад Паставамі ў парафіі святога Язафата Кунцэвіча 26 верасня адбылася адпустовая Святая Імша з нагоды дня малітоўнага ўшанавання яе апекуна. Урачыстую богаслужбу ўзначаліў кс. Віктар Місевіч у саслужэнні шматлікіх святароў — гасцей свята.



kanstancinava_280x213.jpg

З гаміліяй да вернікаў звярнуўся кс. Павел Самсонаў з Дунілавічаў, які нагадаў пра важнасць трывалага шанавання святых: “Мы павінныя захоўваць традыцыі, ушаноўваць святых, не здраджваць веры. Нам не трэба на кагосьці спадзявацца, што зменіцца штосьці ў жыцці. Мы павінныя ўмацоўваць веру і перадаваць традыцыі, быць удзячнымі тым людзям, якія аддалі жыццё і пралілі кроў за веру”, — паведамляе catholicnews.by.

Падчас Святой Імшы сярод эўхарыстычных дароў, прынесеных да алтара, былі крыж, Біблія і чырвоная тканіна на ўспамін пакутніцкай смерці святога Язафата. На заканчэнне святкавання адбылося ўшанаванне рэліквіяў святога, якія маюцца ў парафіі.

Паводле krynica.info