На Паўла Вінаградава склалі адміністрацыйны пратакол
Пра гэта грамадскі актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Здымак "Нашай Нівы"
Сёння Паўла Вінаградава выклікалі ў міліцыю, дзе склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23.34 — арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства.
Нагадаем, 31 студзеня ініцыятыва "Змена" прынесла да Міністэрства па падатках і зборах труну і плакаты з лозунгам " В гробу видали ваши налоги". Нагодай да правядзення акцыі стала новая ініцыятыва чыноўнікаў па абкладанні падаткамі мабільную сувязь і Інтэрнэт.
Адміністрацыйнае разбіральніцтва пройдзе заўтра а 12 гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна.