На Піншчыне абрабавалі старадаўнюю царкву
У вёсцы Мясяцічы абакралі праваслаўную царкву святой Параскевы Пятніцы, пабудаваную ў ХІХ стагоддзі.
Фота www.radzima.org
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся настаяцель царквы. Па яго словах, 14 ці 15 сакавіка невядомы зламыснік сарваў замок на дзвярах храма і скраў пяць абразоў, два евангеллі і срэбраны кубак. Па факце крадзяжу Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Цяпер вядзецца пошук злодзея.
Падобны выпадак у Пнскім раёне адбыўся ў 2012 годзе. Тады, як паведамляла Еўрарадыё, з царквы ў вёсцы Лышча скралі цудатворны абраз Хрыста Збаўцы ды іншы царкоўны рыштунак. На жаль, зламысніка, які здзейсніў той крадзеж, так і не знайшлі.