На Шаркоўшчыне ўшанавалі памерлых сяброў “Саюза беларускіх патрыётаў”

Памяць трыццаці сямі памерлых сяброў “Саюза беларускіх патрыётаў” ушанавалі ў Германавічах Шаркоўшчынскага раёна. Ён дзейнічаў у 1945–1947 гадах у Глыбокім і Паставах і налічваў 44 чалавекі.



smotkina_pamjac_1.jpg

Як кажа Ада Райчонак, на жаль, у жывых засталося толькі сем чалавек — сапраўдных патрыётаў Беларусі, якія прайшлі па жыцці з гонарам і годнасцю, нягледзячы на складаны лёс.

— Мы ўшаноўваем памяць нашых папярэднікаў. Тых, хто змагаўся за нашую беларушчыну. Мы памятаем іх. Яны прайшлі цяжкі шлях ГУЛАГаў, але яны не зламаліся, не скарыліся.

Адбыліся два малебны ў касцёле за памерлых сяброў “Саюза беларускіх патрыётаў”. Прайшоў прагляд стужкі Валера Мазынскага “Глыбоцкая змова”, пасля якога прысутныя размаўлялі з рэжысёрам. Зміцер Вайцюшкевіч свой выступ прысвяціў беларускім патрыётам.

smotkina_pamjac_4.jpg

smotkina_pamjac_2.jpg

smotkina_pamjac_3.jpg

Беларускае Радыё Рацыя