На ўсталяванне помніку Галіне Сямдзянавай не хапае 5 мільёнаў рублёў
Галіна Сямдзянава — адна з лідараў незалежніцкай дэмакратычнай Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 склікання, юрыст і знаўца выбарчага заканадаўца і практыкі. Памерла 18 верасня 2011 года.
Элемент помніку Галіне Сямдзянавай
Дагэтуль на яе магіле няма помніка. Пра надмагільны помнік Галіне Сямдзянавай рупяцца сябры. Вядомы скульптар, сябра суполкі «Пагоня» Алесь Шатэрнік вырабіў гарэльеф, паводле ягонага эскізу высечаны Еўфрасіннеўскі крыж і тэкст на прыгожай гранітнай пліце.
У звароце, распаўсюджаным у інтэрнэце, гаворыцца:
«Вялікі дзякуй усім, хто спрычыніўся да складак на помнік. Патрэбна апошняе намаганне. Пакуль бракуе сродкаў (580 у.а.) усталяваць помнік, што важна было б зрабіць да зімы. Мы просім тых, хто ведаў і шанаваў Галіну Георгіеўну, у тым ліку дэпутатаў Вярхоўных Саветаў 12 і 13 склікання, праваабарончыя арганізацыі, удзельнікаў выбарчага назірання, спрычыніцца да гэтае справы сваімі складкамі».
Каардынуе збор сродкаў Валянціна Сьвяцкая. Кантактны тэлефон +375 29
610-69-18, электронны адрас: valentina_svyats@mail.ru
Пералічыць грошы можна і праз сыстэму PayPal (клікніце на спасылку) з пазнакай «Tombstone for Halina Siamdzianava».