На Вілейку ў чацвер абрынуўся такі град, што людзі гулялі ў снежкі

Прыродная анамалія ў на ўсёй поўначы Беларусі, у тым ліку ў Вілейцы. Учора, 6 чэрвеня, жыхары гэтага горада змаглі гуляць у снежкі. Увечары з неба абрынуўся град памерам з яйка перапёлкі, практычна ўвесь горад апынуўся пад снегам, паведамляе АНТ.



hrad.jpg

Залева пачалася знянацку, і адразу ж з неба пасыпаўся град. Град памерам з перапёлчына яйка ляцеў з такой сілай, што практычна быў паралізаваны рух аўтатранспарту. Людзі вырашылі назіраць за разгулам стыхіі з-пад даху. Адразу некалькі вуліц апынуліся падтопленымі.

Праўда, праз паўгадзіны залева і град спыніліся.
 

nn.by