На з'ездзе БХД з канцэртам салідарнасці з палітвязнямі выступіць Лявон Вольскі

З’ездз БХД адбудзецца 17 снежня ў Палацы культуры Мінскага трактарнага заводу (вул. Даўгабродская, 24). Рэгістрацыя ўдзельнікаў з’езду пачнецца а 9:30. Сам з’езд пачне працу ў 10:30. А ў 17:00 распачнецца дабрачынны канцэрт вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага, прысвечаны салідарнасці з палітвязнямі.

"Тэма палітвязняў вельмі важная і актуальная для Беларусі. Таму гэтым канцэртам мы б хацелі ў чарговы раз звярнуць увагу на праблему палітвязняў у Беларусі", — адзначыў адказны сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.
Для ўдзелу ў з’ездзе БХД і ў дабрачынным канцэрце патрэбна будзе зарэгістравацца ў якасці госця перад пачаткам. Можна таксама зарэгістравацца загадзя па тэлефоне 8-029-167-34-35 (Velcom) ці праз мэйл bchd.mail@gmail.com і атрымаць запрашэнне. Па гэтых жа кантактах можна даведацца, як стаць заснавальнікам БХД.
У з’ездзе БХД возьмуць удзел каля 100 дэлегатаў, лідары іншых беларускіх палітычных партыяў, грамадскіх арганізацый, рухаў, замежныя госці і журналісты. Акрамя заснавання БХД плануецца разгледзець наступныя пытанні: выбары кіраўніцтва партыі, удакладненне стратэгіі партыі, пашырэнне дзейнасці БХД як народнай Партыі, паглыбленне хрысціянскага духу ў Партыі, абмеркаванне палітычных кампаній 2012 года, а таксама пытанні ўдзелу ці не ўдзелу ў парламенцкай выбарчай кампаніі, палітычнага і эканамічнага становішча ў Беларусі, вызвалення палітычных вязняў.
Прэсавая служба БХД