Нацбанк Беларусі стварае падраздзяленне па кібербяспецы

Нацыянальны банк Беларусі стварае падраздзяленне па кібербяспецы.

Фота: Fotolia

Фота: Fotolia

Плануецца, што яно пачне дзейнічаць у 2018 годзе. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны. Паводле яго слоў, гэта будзе Цэнтр маніторынгу і супрацьдзеяння камп’ютарным атакам у крэдытна-фінансавай сферы.
Надольны падкрэсліў, што праца па стварэнні новай структуры толькі пачалася. Ужо арганізаваная камісія з удзелам банкаў і ўсіх зацікаўленых службаў Нацбанка, інфармуе БЕЛТА.
Паводле euroradio.fm