Нацыянальнае антыкрызіснае кіраванне звярнулася да ЗША, ЕС і Вялікабрытаніі з нагоды галадоўкі Лосіка
«Ігар Лосік павінен жыць».
Народнае антыкрызіснае кіраванне, якое ўзначальвае Павел Латушка, звярнулася да міжнароднай супольнасці з нагоды галадоўкі блогера і адміністратага тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозга» Ігара Лосіка.
— Мы звяртаемся да прадстаўнікоў ЕС, ЗША і Вялікабрытаніі і просім іх выкарыстоўваць усе даступныя сродкі і ўплыў, каб не даць Ігару Лосіку загінуць, — распавядаецца ў звароце.
«Ігар Лосік — журналіст, блогер, заснавальнік вядомага тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», —гаворыцца далей. — 25 чэрвеня 2020 года Ігара арыштавалі. З гэтага моманту яму прад'яўлена ўжо тры крымінальныя абвінавачванні па надуманых палітычных артыкулах.
15 снежня, адмовіўшыся мірыцца з беззаконнем, Ігар Лосік
абвясціў галадоўку. На сённяшні дзень ён галадае ўжо 35 дзён. Увесь гэты час да
яго не дапускаюць незалежных лекараў, праваабаронцаў, абмяжоўваюць у праве на
перапіску, зносінах з адвакатамі і роднымі.
Самаадчуванне Ігара пагаршаецца з кожным днём, ёсць усе
падставы меркаваць, што сітуацыя становіцца пагрозлівай для яго жыцця.
Нягледзячы на шматлікія просьбы родных, блізкіх,
прадстаўнікоў дэмакратычных сіл і іншых грамадзян Беларусі, Ігар адмаўляецца
спыняць галадоўку. А нелегітымная ўлада, па віне якой Ігар апынуўся ў дадзенай
сітуацыі, папросту яе ігнаруе.
У сувязі з гэтым, НАУ накіравала лісты ў прадстаўніцтвы ЕС,
ЗША і Вялікабрытаніі і звярнулася да іх з просьбай:
1) выступіць з афіцыйным зваротам да ўладаў Беларусі і
рашуча асудзіць незаконнае ўтрыманне Ігара пад вартай, а таксама ўсіх
палітычных зняволеных;
2) заклікаць улады перавесці Ігара ў бальніцу для аказання
тэрміновай медыцынскай дапамогі і дапусціць да яго незалежных лекараў для
ацэнкі стану яго здароўя, дазволіць спатканне з жонкай і блізкімі з мэтай
пераканаць яго спыніць галадоўку;
3) звярнуцца са словамі падтрымкі да Ігара з просьбай
спыніць галадоўку і не станавіцца ахвярай крывавага рэжыму.
Ігар Лосік павінен жыць».