Налётчык на мінскі абменнік памёр у шпіталі

Налётчык на мінскі абменнік памёр у шпіталі ў другой палове дня 2 кастрычніка. Налёт адбыўся 1-га кастрычніка, калі 23-гадовы жыхар Мастоўскага раёна захапіў абменнік «БелСвісБанка» у мінскім гандлёвым цэнтры «Шчасце».



spechaz_large_article_big.jpg

Пра гэта паведаміла «СБ – Беларусь сегодня».

Ён выставіў патрабаванне прадаставіць яму магчымасць сысці разам з грашыма. У праціўным выпадку хлопец пагражаў забіць 18-гадовую касірку.

Пасля некалькіх гадзінаў беспаспяховых перамоваў была распачатая сілавая аперацыя. Па неафіцыйных звестках, снайпер стрэліў нападніку ў галаву. Касірка падчас штурму не пацярпела.

belsat.eu