Намеснік генпракурора Польшчы сустрэнецца з беларускімі актывістамі

 22 снежня а 11-й намеснік генеральнага пракурора Польшчы Роберт Гернанд прыме актывістаў беларускіх і міжнародных арганізацый. У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі Анатоль Міхнавец, прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігар Шчэкарэвіч і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі Дзмітрый Бародка, а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец. Спачатку сустрэча была запланавана на 16 снежня, але пазней з ініцыятывы генеральнай пракуратуры яе перанеслі на 22 снежня.

 22 снежня а 11-й намеснік генеральнага пракурора Польшчы Роберт Гернанд прыме актывістаў беларускіх і міжнародных арганізацый.

У сустрэчы возьмуць удзел прадстаўнік “Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі Анатоль Міхнавец, прадстаўнік Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў Ігар Шчэкарэвіч і прадстаўнік “Еўрапейскай Беларусі Дзмітрый Бародка, а таксама праваабаронца Андрэй Жукавец.

Спачатку сустрэча была запланавана на 16 снежня, але пазней з ініцыятывы генеральнай пракуратуры яе перанеслі на 22 снежня.

На сустрэчы плануецца абмеркаваць парушэнне правоў актывістаў беларускай апазіцыі, якія дапускаюць пракуратуры польскіх гарадоў. У прыватнасці, рашэнне пракуратуры ў Быдгашчы пра забарону выкарыстоўваць бел-чырвона-белы сцяг на спартыўных мерапрыемствах у Польшчы і шматгадовы пераслед беластоцкай пракуратурай Андрэя Жукаўца.

Таксама беларусаў цікавіць, чаму дагэтуль не былі пакараныя супрацоўнікі польскай пракуратуры, адказныя за перадачу банкаўскіх звестак праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

euroradio.fm