Настаўніцу з Мядзеля звольнілі за белыя і чырвоныя шарыкі на Дзень Волі
У Мядзелі на Дзень Волі затрымалі адзіную жанчыну, якая выйшла ў цэнтр мястэчка з нацыянальнай атрыбутыкай.

Затрыманне Таццяны
Гэта былі паветраныя шарыкі белага і чырвонага колераў. Прычым Таццяна (так завуць жанчыну) не выкрыквала ніякіх лозунгаў, проста ішла з крамы з маленькай дачкой.
Таццяне далі штраф 30 б.в. і звольнілі па артыкуле, за прагул. «Яна настаўніца. Яна вельмі моцны спецыяліст у лагапедыі, працуе з цяжкімі дзецьмі вельмі паспяхова», — паведамляюць знаёмыя жанчыны.