Навагодні Free Market — заўтра ў Гомелі і Гродна
Бесплатныя кірмашы — гэта выдатная альтэрнатыва існуючым рыначным адносінам, якая заснавана на ўзаемадзеянні і супрацы. Прыносьце з сабой харошыя, але непатрэбныя вам рэчы і забірайце ўсё, што прыглянецца.

Важнымі прынцыпамі такіх кірмашоў з'яўляецца правіла трох R:
* Reduce — скарачэнне спажывання і яго ўсведамленне.
* Reuse — паўторнае выкарыстанне.
* Recycle — перапрацоўка.

Прыносьце 7 снежня ў Гомелі ў антыкафэ "Бергамот" (вул. Галавацкага, 138) з 14.00 да 18.00 непатрэбныя вам рэчы і бярыце тое, што спадабаецца.
Навагодні Free Market пройдзе і ў Гродна. 7 снежня ў антыкафэ "Жывы час" пройдзе навагодні Бясплатны кірмаш (вул. К. Маркса, 13/1) з 12.00 да 18.00.
У праграме мерапрыемства: дзіцячыя эка-майстэрні, аніматары, музыка, майстар-класы, спецыяльная навагодняя фотасценка.
Паводле greenbelarus.info