Наваградак: бугурты за міліцэйскім ачапленнем
7–8 верасня ў Наваградку збяруцца ўдзельнікі рыцарскіх клубаў. Шосты раз у горадзе праводзіцца міжнародны фэст сярэднявечнай культуры «Наваградcкі замак–2013».
На гарадcкой плошчы гледачы ўбачаць рысталішча, затым бугурты, турніры лучнікаў. Бавіць публіку будуць таксама гурты гістарычных танцаў. Падрыхтаванае таксама тэатралізавана-музычнае
прадстаўленне «Каранацыя Міндоўга», якое адбудзецца позна ўвечары. Пасля яго — музыка, танцы, начное фаер-шоў.
Арганізатары папярэдзілі, што «міліцыя будзе абмяжоўваць грамадзян» пры праходзе ў цэнтральную частку гораду, дзе адбудзецца свята. На плошчу будуць прапускаць
«праз КПП з выкарыстаннем металадэтэктараў». Самі міліцыянты сцвярджаюць, што гэта патрэбна, каб плошча не перапаўнялася, і папярэджваюць, каб ніхто
не спрабаваў «прайсці праз ачапленне».