Наваполацкага студэнта хочуць зрабіць экстрэмістам?
Падчас ператрусу ў кватэры сям’і дэмакратычных актывістаў з Наваполацка былі канфіскаваныя кампутарная тэхніка і носьбіты інфармацыі. Паводле слоў Змітра Рыжычэнкі, спецслужбоўцы на забраную флэшку запісалі дыскрэдытуючыя файлы.
Падчас ператрусу ў кватэры сям’і дэмакратычных актывістаў з Наваполацка былі канфіскаваныя кампутарная тэхніка і носьбіты інфармацыі. Паводле слоў Змітра Рыжычэнкі, спецслужбоўцы на забраную флэшку запісалі дыскрэдытуючыя файлы.
Зміцер Рыжычэнка і яго маці актывістка Руху “За Свабоду Вольга Дамаскіна напісалі заяву ў пракуратуру і Следчы камітэт на незаконныя вобыск і канфіскацыю. Цікава, што забраная флэшка спачатку ўвогуле не фігуравала ў пратаколе. Праз некалькі дзён, калі актывісты паскардзіліся на тое, што флэшку скралі, гэты носьбіт інфармацыі дапісалі ў пратакол вымання.
Разам з тым супрацоўнікі КДБ заявілі Рыжычэнку, што на ягонай флэшцы яны знайшлі тэкставыя файлы з экстрэмісцкім зместам. Там нібыта былі знойдзены дапаможнік па вытворчасці выбухоўкі, гісторыя ўзнікнення і арганізацыі партызанскага руху ў лацінаамерыканскіх краінах і іншая падобная інфармацыя.
Зміцер Рыжычэнка рашуча адмаўляе, што на яго флэшцы былі такія файлы. Ён перакананы, што іх запісалі наўмысна, пасля канфіскацыі носьбіта, каб у перспектыве сфабрыкаваць супраць яго абвінавачванні. На думку актывіста, гэта помста з боку КДБ за тое, што ён адмовіўся супрацоўнічаць са спецслужбай і распавёў пра факт вяроўкі ў публічнай прасторы.
Нагадаем, супрацоўнікі міліцыі і КДБ правялі ператрус у кватэры Вольгі Дамаскінай ранкам 16 лютага. У пастанове на ператрус было пазначана, што яе сын Зміцер Рыжычэнка «можа мець дачыненне» да з'яўлення графіці, якія «прапагандуюць антыграмадскія ідэалы і антысацыяльныя каштоўнасці, зневажаюць чалавечую годнасць і мараль». На наступны дзень Змітра Рыжычэнку каля ягонага дому збілі невядомыя. Ні грошай, ні рэчаў не забралі. У юнака таксама, як прадказвалі спецслужбоўцы, пачаліся праблемы з навучаннем у каледжы.
Паводле pyx.by