Навукоўцы выявілі дзве новыя групы крыві
Навукоўцы з Вермонцкага ўніверсітэта ў ЗША (University of Vermont) зрабілі рэвалюцыйнае адкрыццё. Як высветлілася, акрамя ўсім вядомых груп крыві - I, II, III і IV - існуюць яшчэ дзве новыя - Лангерайс і Джуніёр. Біёлагі лічаць, што выяўленне гэтых груп з'яўляецца "пытаннем жыцця і смерці" для некаторых людзей, піша РБК са спасылкай на Science Daily.
Навукоўцы з Вермонцкага ўніверсітэта ў ЗША (University of Vermont) зрабілі рэвалюцыйнае адкрыццё. Як высветлілася, акрамя ўсім вядомых груп крыві - I, II, III і IV - існуюць яшчэ дзве
новыя - Лангерайс і Джуніёр. Біёлагі лічаць, што выяўленне гэтых груп з'яўляецца "пытаннем жыцця і смерці" для некаторых людзей, піша РБК са спасылкай на Science Daily.
Па словах кіраўніка даследавання Браяна Балліфа, праблема несумяшчальнасці крыві тыпаў Лангерайс і Джуніёр пры пераліванні крыві сустракаецца досыць рэдка. Аднак пэўныя этнічныя групы пад вялікай
рызыкай. "Больш за 50 тыс. японцаў маюць Джуніёр з адмоўным рэзус-фактарам і таму могуць сутыкнуцца з праблемамі пры пераліванні крыві і з несумяшчальнасцю маці і плоду", - кажа
Б.Балліф.
У супрацоўніцтве з французскімі і японскімі калегамі спецыялісты з дапамогай мас-спектраметрыі выявілі два бялкі на паверхні эрытрацытаў - ABCB6 і ABCG2, якія і вызначаюць групу крыві па тыпах
Лангерайс і Джуніёр. Гэтыя бялкі належаць да транспартных бялкоў (удзельнічаюць у пераносе метабалітаў, іёнаў усярэдзіне клеткі і з яе).
"Да нядаўняга часу былі ідэнтыфікаваныя 30 бялкоў, адказных за групу крыві, але зараз іх колькасць павялічылася да 32. Апошняе падобнае адкрыццё было зроблена 10 гадоў таму. Абодва выяўленыя
бялкі звязаныя з устойлівасцю арганізма да проціпухлінных прэпаратаў, так што вынікі даследавання можна выкарыстоўваць у паляпшэнні метадаў лячэння рака (у прыватнасці, рака малочнай залозы)
", - каментуе Б.Балліф. Далей каманда навукоўцаў правяла генетычныя тэсты, якія пацвярджаюць сувязь новых бялкоў з фармаваннем сістэм крыві Лангерайс і Джуніёр.
Вучоны сумесна з калегамі працягвае даследаванне. Ён лічыць, што існуюць яшчэ 10-15 невядомых груп крыві.